Выгнанне ўцекачоў з Пакістану і святкаванне Гэлаўіну ў Тайландзе. Фатаграфіі тыдня


Моцны землятрус у Непале, пратэст актывістаў «Грынпісу» пад будынкам парламенту ў Лондане, дэпартацыя афганскіх уцекачоў з Пакістану, вучэнні для размінавання дэакупаваных тэрыторыяў ва Украіне – «Белсат» сабраў галоўныя здымкі тыдня.

Ізраільскія салдаты стаяць побач з магілай 20-гадовага ізраільскага сяржанта Шая Арваса, які быў забіты 31 кастрычніка падчас наземнай аперацыі Цагалю у сектары Газа, на вайсковых могілках Халён (Holon). За некалькі дзён наземнай аперацыі Армія абароны Ізраілю страціла мінімум 23 салдаты. Тэль-Авіў, Ізраіль.
Фота: Bernat Armangue / AP Photo / East News
Салдаты ізраільскай арміі аглядаюць сотні машынаў, знішчаных у выніку нападу палестынскіх баевікоў з сектару Газа 7 кастрычніка і пасля перавезеных за межы гораду Нэтывот (Netivot) на поўдні Ізраілю. 1 лістапада 2023 года.
Фота: Jack Guez / AFP / East News
Украінскія вайскоўцы чакаюць заканчэння восеньскага дажджу, стоячы побач з фрэскамі ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве, Украіна. 1 лістапада 2023 года.
Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News
Пашкоджаныя будынкі ў раёне Джаджаркот (Jajarkot) у Непале пасля моцнага начнога землятрусу магнітудай 5,6. Колькасць загінулых складае мінімум 157 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні. Джаджаркот, Непал. 4 лістапада 2023 года.
Фота: Harihar Singh Rathor / AFP / East News
Персанал кавярні «Shoreside Cafe» корміць сям’ю лебедзяў пасля паводкі ў горадзе Бозам (Bosham) павету Сасэкс (Sussex). Бошам, Вялікая Брытанія.
Фота: Peter Macdiarmid / Eyevine / East News
Афганскія сем’і ідуць пешшу да пакістанска-афганскай мяжы, уцякаючы ад пагрозы арышту і прымусовай дэпартацыі. Улады Пакістану распачалі дэпартацыю афганскіх мігрантаў, якія не маюць легальных падставаў заставацца ў краіне. Пасля прыходу да ўлады талібаў у 2021 годзе,каля 600 тысяч грамадзянаў Афганістану збеглі ў Пакістан. Таркхам (Torkham), Пакістан. 2 лістапада 2023 года.
Фота: Farooq Naeem / AFP / East News
Гіганцкі надзіманы васьміног ляжыць на беразе ракі Тэмзы пад будынкам брытанскага парламенту падчас акцыі,праведзенай міжнароднай экалагічнай арганізацыяй «Грынпіс» у межах кампаніі абароны акіянаў, у цэнтры Лондану, Вялікая Брытанія. 1 лістапада 2023 года.
Фота: Henry Nicholls / AFP / East News
Украінскія сапёры ўдзельнічаюць у вучэннях у Чарнігаўскай вобласці Украіны. На гэты час Украіна – самая замінаваная краіна ў свеце. Са словаў прэмʼер-міністра Дзяніса Шмыгаля, каля 30 % тэрыторыі краіны патэнцыйна замінаваныя (174 тысячы квадратных кіламетраў), што адпавядае амаль тром плошчам Харватыі і васьмі – Ізраілю. 2 лістапада 2023 года.
Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Ізраіль запускае ракеты па месцах, дзе, паводле выведкі Арміі абароны Ізраілю, размяшчаюцца тэрарысты «Хамасу», у сектары Газа, на фоне баёў, якія працягваюцца паміж Ізраілем і палестынскім рухам. На мяжы Ізраілю і сектару Газа. 2 лістапада 2023 года.
Фота: Fadel Senna / AFP / East News
Людзі святкуюць Гэлаўін у Бангкоку, Тайланд. 31 кастрычніка 2023 года.
Фота: Manan Vatsyayana / AFP / East News
Людзі моляцца на могілках у Дзень усіх святых у горадзе Дака, Бангладэш. 2 лістапада 2023 года.
Фота: Mushfiqul Alam / NurPhoto / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў