Вучэнні Узброеных Сіл Беларусі падоўжаны мінімум да 14 лістапада


Вучэнні Узброеных Сіл Беларусі падоўжаны мінімум да 14 лістапада. Працяг вучэнняў набліжаецца да 30 тыдняў. Аб гэтым са спасылкай на дадзеныя беларускага Міністэрства абароны паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Мапа вайсковых палігонаў Беларусі.
Фота: «Беларускі Гаюн» / Telegram / Hajun_BY

Паводле «Беларускага Гаюна», пра чарговы працяг «вайсковай вучобы» гаворыць новы графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 5-6 лістапада стануць выхаднымі днямі для некаторых палігонаў. Але палігоны, на якіх сканцэнтраваныя вайскоўцы Узброеных Сіл Расеі, будуць працаваць без выходных: «Асіповіцкі», «Абуз-Лясноўскі», «Лепельскі», «Даманава».

Вучэнні доўжацца з красавіка. Агульны лік падаўжэння склаў 28 тыдняў.

«Беларускае войска стала больш падрыхтаваным для абарончых аперацый, але яно па-ранейшаму не падрыхтавана да маштабнага наступлення з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу», – адзначае маніторынгавая група.

У цэлым, вучэнні на беларускіх палігонах на дадзены момант працягнуты з 7 лістапада і да 11-14 лістапада, у залежнасці ад палігона. Дэталёва тэрміны, да якіх падоўжаны вучэнні на палігонах, выглядаюць так:

Да 11 лістапада

  • Палігон «Гожскі» (Горадзенскі раён)
  • 212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён)

Да 12 лістапада

  • 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён)
  • Палігон «Брэсцкі» (Брэсцкі раён)

Да 13 лістапада

  • Палігон «Асіповіцкі» (Асіповіцкі раён)
  • 174 навучальны палігон ВПС
  • войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён)
  • Палігон «Лепельскі» (Лепельскі раён)

Да 14 лістапада

230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён).

Разбор
Беларускім салдатам пасля звальнення ў запас абмяжоўваюць выезд за мяжу. Навошта? Ці законна гэта?
2022.11.04 16:03

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў