Полк Каліноўскага пацвердзіў смерць байца падчас штурмавой аперацыі


Ва Украіне загінуў яшчэ адзін баец палка Каліноўскага, некалькі байцоў атрымалі раненні, паведамляе прэсавая служба палка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Падчас штурмавой аперацыі 3 кастрычніка адзін з байцоў палка Каліноўскага загінуў на полі бою. Яшчэ чацвёра байцоў атрымалі раненні, іх жыццю нічога не пагражае.

«Гэта вялізная страта для кожнага з нас. Полк Каліноўскага выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім нашага загінулага пабраціма», – гаворыцца ў заяве.

Жыцці параненых ваяроў нічога не пагражае, полк знаходзіцца на сувязі з іх сваякамі, адзначаецца ў паведамленні.

Прозвішча і пазыўны загінулага байца не раскрываюцца.

Полк Каліноўскага выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім загінулага.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што баіцца палка Каліноўскага. А Кабінет Ціханоўскай дапрацаваў план «Перамога»
2022.10.04 13:17

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў