У Беларусі заблакавалі сайт marketing.by. Праўладны эксперт раскрытыкаваў такія абмежаванні


Міністэрства інфармацыі ў сваім тэлеграм-канале паведаміла пра абмежаванне доступу да сайту выдання marketing.by – беларускага онлайн-часопісу аб рэкламе, маркетынгу, дызайне, крэатыве, PR, digital.

Шыльда Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Фота: gs.by

Паводле Мінінфарму, на сайце «выяўлены факт парушэння нацыянальнага заканадаўства» ў выглядзе размяшчэння інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання. Пра што канкрэтна вядзецца, не ўдакладняецца. Але ведамства вырашыла абмежаваць доступ да сайту.

Між ты на днях барацьбу з незалежнымі медыямі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ раскрытыкаваў дырэктар дзяржаўнага ж Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Алег Макараў. Паводле яго, у выніку масавых блакаванняў і забаронаў беларускае «грамадства стала больш закрытым».

«Людзі сталі больш асцярожнымі, людзі сталі больш стрыманымі ў ацэнках. Дзеянні ў санацыі інфармацыйнага поля прывялі да таго, што паралельна са станоўчымі, з пазітыўнымі эфектамі мы таксама перасталі бачыць нейкія нюансы, якія звязаны з грамадскай думкай», – заявіў ён.

На думку Макарава, у такіх умовах стала больш складана «інтэрпрэтаваць настроі грамадства».

Hавiны
«Кусь за Беларусь». У Беларусі «экстрэмісцкімі» прызналі байку, каляндар і комікс
2022.10.04 10:57

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў