Улады спрабуюць навязаць дзяржаўную ідэалогію і прапаганду пакаленню, якое выхоўваецца на інтэрнэце


Ідэалогіі ў сучаснай школе шмат. У якім выглядзе яна праточваецца ў навучальны працэс, распавёў чытач «Белсату», бацька старшакласніка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вучні старэйшых класаў выносяць дзяржаўны сцяг на ўрачыстай лінейцы ў адной са школаў у Менску, Беларусь.
Фота: Белсат

У школе цягам апошніх двух гадоў пасля масавых чыстак засталіся працаваць выключна лаяльныя асобы або тыя, хто не браў удзелу ў масавых пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі. Дырэктары школаў пільна сочаць за калектывам. Цяпер яны не даруюць ніякіх вольнасцяў настаўнікам. У выпадку нелаяльнасці да ўладаў імгненна адбываецца звальненне. Зрэшты, у рэгіёнах настаўнікі і раней былі фактычна апалітычнымі, нават калі працавалі ў выбарчых камісіях. Але гэта не значыць, што яны цалкам падтрымліваюць гвалт, беззаконне і Лукашэнку. Вось толькі тыя, хто перад школьнікамі крытыкаваў улады, засталіся без працы.

Лінейкі 1 верасня 2020 года праходзілі ў адчувальна нервовай атмасферы. Тады са сцэны з вуснаў настаўнікаў яшчэ гучалі зычэнні свабоды школьнікам, калектыву і бацькам. Пазней такая магчымасць знікла, бо атрымаць мікрафон і агучыць пажаданні маглі толькі сілавікі і чыноўнікі.

На лінейках у 2022 годзе ў якасці гасцей на ўрачыстасць запрасілі сілавікоў, прадстаўнікоў МНС і работнікаў аддзелаў адукацыі. Прамовы зводзіліся да сухіх пажаданняў поспехаў і дасягнення высокіх паказнікаў у навучанні. Колькасць выступоўцаў значна зменшылася, а слова настаўнікам ніхто не даваў. Вядома, каб не было эксцэсаў.

Hавiны
У Наваполацку дзяўчына правяла антываенную акцыю на школьнай лінейцы – яе затрымалі
2022.09.02 14:41

Асаблівая ўвага 1 верасня надаецца ўзняццю сцяга і гімну. Класныя настаўнікі задоўга да пачатку ўрачыстасці нагадваюць бацькам правілы паводзінаў падчас гучання гімну і ўзняцця дзяржаўнага сцяга. З 2021 года гімн на школьнай лінейцы часам гучыць  нават два разы.

Істотна змяніліся цяпер і словы школьнікаў, якія вядуць імпрэзу. Абавязкова ў выступах гучаць словы пра еднасць нацыі, пра народнае адзінства, цытуецца Лукашэнка. Яшчэ ў 2020 годзе такога на лінейках або іншых урачыстасцях не было.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Першакласнікі з чырвона-зялёнымі стужачкамі ў руках пляскаюць у далоні на ўрачыстай лінейцы ў адной з менскіх школ, Беларусь.
Фота: Белсат

Удзел школьнікаў у афіцыйных святах стаў «абавязковым». Класныя кіраўнікі заяўляюць бацькам, што дзеці абавязаныя зʼявіцца на афіцыйныя ўрачыстасці, нават у вольны дзень.  Акрамя абавязковай прысутнасці патрабуюць і чырвона-зялёнае аздабленне: балонікі, стужкі, значкі. Цікава, што калі бацькі ў чатах заяўляюць пра нежаданне выкарыстоўваць гэтыя каляровыя знакі, настаўнікі не спрачаюцца. Вось толькі на ўваходзе ў школу яны сустракаюць дзяцей і даюць ім балонікі або стужкі. Відаць, гэта ўсё яны набываюць за ўласныя грошы. Іншае пытанне, навошта. Відаць, проста жаданне выканаць патрабаванне дырэктара і выслужыцца, застацца на працы.

Зрэшты, пасля селекцыі настаўнікаў і звальненняў у школах пераважна застаюцца асобы, якія не прывыклі думаць і прымаць рашэнні, але гатовыя да выканання загадаў. У выніку дзяржаўная ідэалогія, як бы ні супраціўляліся бацькі, уваходзіць у школу і займае там усё большае месца.

Без акрэдытацыі
Чаму ў школах пануюць «ябацькі»?
2022.09.02 17:34

Што да вайны, то з моманту расейскага ўварвання ва Украіну большасць школаў проста ігнаруе гэтую тэму. Толькі асобныя дырэктары праяўляюць ініцыятыву і распавядаюць дзецям пра падзеі – з пункту погляду расейскай прапаганды. Але ў большасці школаў такога няма. Тым не менш, старшакласнікі абмяркоўваюць падзеі паміж сабою. Ды і дзеці бачаць у інтэрнэце ўсе жахі вайны. Вядома, што падлеткі не падтрымалі агрэсара і не разумеюць палітыкі ўладаў.

Іншая справа, як увогуле дзеці ўспрымаюць дзяржаўную ідэалогію. Падлеткі адрозніваюцца ад дарослых тым, што асноўную інфармацыю яны атрымліваюць з інтэрнэту. Большасць дзяцей цяпер проста не глядзіць тэлебачання. Таму ў плане палітыкі яны фармуюць сваё меркаванне на падставе звестак з сеціва і рэтранслююць словы сваіх бацькоў.

Яскравым прыкладам таму стаў адкрыты ўрок Лукашэнкі 1 верасня сёлета. Увагу дзяцей больш прыцягвала не тое, пра што казаў самаабвешчаны кіраўнік краіны, але тое, што пісалі людзі ў каментарах.  Каментары, якія не рэдагаваліся своечасова, не адлюстроўвалі асаблівай прыхільнасці і лаяльнасці Лукашэнку. Зрэшты і сам выступ, які расцягнуўся на шмат гадзінаў, прыйшоўся недаспадобы дзецям.

Аналітыка
«Калі сыдуць пенсіянеры – школы вымруць». 1 верасня ў беларускіх школах бракавала педагогаў і «ваенрукоў»
2022.09.01 22:01

Анатоль Мяшкоў belsat.eu

Стужка навінаў