У Ашмянах на жанчыну ўпала сцяна збожжавага складу


Увечары 3 верасня ў Ашмянах на вуліцы Чкалава абвалілася сцяна збожжавага складу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Сцяна складу, якая ўпала на жанчыну ў Ашмянах.
Фота: mchs.gov.by

Пад абломкамі канструкцыі і збожжам засталася 40-гадовая жыхарка Ашмянаў. Яе прыціснула да бэлькі.

Жанчына была ў прытомнасці, але скардзілася на праблемы з дыханнем і боль у нагах. Яе даставалі рукамі, бо выкарыстоўваць аварыйную прыладу было немагчыма.

Выратаваную жанчыну перадалі медыкам, яе шпіталізавалі ў раённую больніцу.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў