«Выйшла, як выйшла». Міністр спорту распавёў пра прычыны правалу Беларусі на Алімпіядзе


Алімпіяда ў Токіа.
Фота: olympics.com

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у эфіру тэлеканалу ОНТ абмеркаваў прычыны правалу беларускіх атлетаў на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Там Беларусь заваявала найменшую колькасць медалёў за ўсю гісторыю.

«У кожным канкрэтным выпадку трэба разбірацца асобна. Нельга агулам сказаць, што прычынай нездавальняючага выступу асобных спартсменаў стала псіхалогія і гэтак далей. Тут комплекс. Можа быць, трэнеры няправільна змадэлявалі. У кожнага ж ёсць мадэль падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў», – заявіў Сяргей Кавальчук.

Паводле яго, у Токіа «ехаў баяздольны калектыў, здольны паказаць лепшы вынік, напэўна».

«Але выйшла, як выйшла. Гэта сведчыць аб тым, што ў каманды ёсць добры баявы патэнцыял на будучыню», – сказаў міністр.

Hавiны
«Глядзець на тое ўбоства недапушчальна». Лукашэнка паабяцаў абрэзаць заробкі спартоўцам
2021.09.03 14:23

Нагадаем, што 3 верасня Аляксандр Лукашэнка даручыў урэзаць заробкі спартоўцам, якія не паказваюць вынікі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў