У Мазырскім раёне канфлікт завяршыўся трыма смярцямі


У Мазырскім раёне візіт сябра дзяўчыны завяршыўся трагедыяй. У госці да сям’і 21-гадовай дзяўчыны, якая жыла з мамай і братам, прыехаў яе 26-гадовы сябар. Паміж сямʼёй і госцем успыхнула спрэчка, падчас якой мужчына забіў дзяўчыну і маці, параніў хлопчыка, а сам выпаў з акна, паведамляе Следчы камітэт.

Следчы камітэт расследуе трагедыю ў Мазырскім раёне. У госці да 21-гадовай дзяўчыны прыехаў яе 26-гадовы знаёмы з Рэчыцкага раёна. У гэты час у кватэры дзяўчыны была яе 39-гадовая маці і 11-гадовы брат.

Паводле папярэдняй інфармацыі, паміж хлопцам і дзяўчынай распачалася сварка. Маці заступілася за дачку. Але хлопец накінуўся на жанчыну і нанёс ёй удары нажом, ад якіх яна памерла. 11-гадовы хлопчык спрабаваў заступіцца за маму, за што таксама атрымаў удары нажом. Цяпер ён у шпіталі.

На гэтым канфлікт дзяўчыны і хлопца не спыніўся. Яны працягнулі сварыцца на лесвічнай пляцоўцы і выпалі з акна. Хлопец памёр на месцы, а дзяўчына ў аўтамабілі хуткай медычнай дапамогі.

Артыкулы
Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі даў пятую справаздачу
2021.08.23 12:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў