Новыя экстрэмісты і ваенрукі ў школах. Галоўнае за тыдзень у малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu узгадвае самыя рэзанансныя і абсурдныя падзеі апошніх дзён.

Святары і вайскоўцы ў школах

Кіраўнікі ў вайскова-патрыятычным выхаванні пачнуць працу ва ўстановах адукацыі Менску і Менскай вобласці 1 верасня. Ужо складзеныя штатныя расклады, уведзеныя стаўкі ў залежнасці ад колькасці вучняў у школах. Малюнак Дэ Лёс
Hавiны
Новыя кошты, ваенрукі і камеры ў школах. Што зменіцца ў Беларусі з 1 верасня
2021.08.27 08:00

Паводле інфармацыі чытачоў «Белсату», у шэрагу навучальных установаў ваенрукі занялі месцы школьных псіхолагаў, якіх у сваю чаргу звольнілі.

Следчы камітэт не пабачыў злачынства ў жорсткім збіцці грамадзянаў падчас леташніх падзеяў

Следчы камітэт завершыў правяранне серыі зваротаў грамадзянаў на неправамерныя захады сілавікоў падчас масавых акцыяў летась. СК не пабачыў падставаў для завядзення на міліцыянтаў крымінальных справаў. Малюнак Дэ Лёс

Суд ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў

Вярхоўны суд Беларусі 27 жніўня разгледзеў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Суд пастанавіў ліквідаваць незалежную арганізацыю журналістаў, якая дзейнічала з восені 1995 года. Малюнак Дэ Лёс

Знішчэнне экалагічных НДА: ператрус у «Аховы птушак Бацькаўшчыны», ліквідуюць «Багну»

У апошні дзень лета ў офіс старэйшай экалагічнай арганізацыі Беларусі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прыйшлі сілавікі. А ў Менскім гарадскім судзе разглядаецца справа аб ліквідацыі грамадскай арганізацыі «Багна», якая займаецца аховай дзікай прыроды Палесся. Малюнак Дэ Лёс

Telegram-канал «Чай з малинавым варэннем» улады прызналі экстрэмісцкім

«Чай з малинавым варэннем» – гэта папулярны гумарыстычны Telegram-канал, дзе высмейваюцца дзеянні ўладаў. На канал падпісаныя больш за 138 тысяч асобаў. Малюнак Дэ Лёс
Артыкулы
Telegram-канал «Чай з малинавым варэннем» улады прызналі экстрэмісцкім
2021.09.01 12:43

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў