ЕЗ пачне фармаваць пяты пакет санкцыяў, улады не спыняюць пераслед. Галоўнае за 4 верасня


390 дзён працягваюцца паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Еўразвяз пачне фармаваць пяты пакет санкцыяў 6 верасня

Пяты пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі ўжо ў распрацоўцы. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных пытаннях Франак Вячорка.

«Ужо ў панядзелак [6 верасня. – Рэд. Belsat.eu] сустракаюцца прадстаўнікі МЗС краінаў Еўразвязу, каб пачаць фармаваць супольны санкцыйны пакет. Кожная краіна пакладзе на стол свае прапановы. На мінулым тыдні адбыліся кансультацыі па санкцыях у Еўрапарламенце, адчуваецца, што сфармаваны пэўны кансэнсус што да ціску на рэжым», – заявіў ён у сваім тэлеграм-канале.

Hавiны
Вячорка: Еўразвяз пачне фармаваць пяты пакет санкцыяў ужо 6 верасня
2021.09.04 16:07

«Менсктранс» патрабуе кампенсацыі за «перакрыццё дарог» ад палітвязняў

Прадпрыемства «Менсктранс» падлічыла, што падчас масавай акцыі 13 верасня 2020 году панесла страты ў памеры амаль 29 тысяч рублёў. З такой позвай арганізацыя звярнуліся ў суд, а выплаціць кампенсаванне маюць палітвязні Іван Цагалок і Уладзімір Жыхар, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Марш герояў
Марш герояў у Менску. 13 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Hавiны
«Менсктранс» патрабуе ў дваіх палітвязняў амаль 29 тысяч рублёў кампенсацыі за «перакрыццё дарог»
2021.09.04 16:38

У Беларусі заблакавалі сайт august2020

Сайт august2020.info недасяжны для карыстальнікаў з Беларусі. Доступ да рэсурсу абмежаваны «з мэтай выканання рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

У Беларусі заблакавалі сайт august2020.info. Крыніца: скрыншот / august2020.info
Hавiны
У Беларусі заблакавалі сайт august2020
2021.09.04 17:11

У Будславе завяршыліся працы па страхоўцы купалу

Тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам!» падвёў прамежкавыя вынікі працаў па аднаўленні пацярпелай ад пажару святыні.

«Завяршыліся працы па страхоўцы купалу, змантаваныя металаканструкцыі, выкладзены насціл і ўстаноўлены стойкі. Таксама зроблены зандаж для выяўлення наяўнасці жывапісу ў купале», – гаворыцца ў паведамленні ад 4 верасня.

Застрахаваны купад Будслаўскага касцёла.
Фота: budslau / Telegram

 

Нагадаем, што для завяршэння этапу папярэдняй кансервацыі Будслаўскага касцёлу не стае прынамсі Br 400 тысячаў. Такая кансервацыя папярэднічае працы для грунтоўнай рэстаўрацыі.

Ахвяраваць грошы на аднаўленне святыні можна на сайце budslau.by.

ААН апублікуе справаздачу аб прымусовай пасадцы самалёту «Ryanair» у Менску

Вынікі расследавання прымусовай пасадкі ў Менску самалёта «Ryanair», а таксама зробленыя на яго падставе высновы, агучаць у лістападзе сёлета. Пры гэтым рада Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) 13 верасня агучыць папярэднія вынікі расследавання. У выпадку, калі прадстаўнікі рады пагодзяцца з дакладам, то яго адразу ж і апублікуюць, паведамляе DW.com.

Даклад аб прымусовай пасадцы ў сталіцы Беларусі самалёта «Ryanair» Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) абяцае апублікаваць у лістападзе сёлета, Пры гэтым рада арганізацыі, якая з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН, 13 верасня абмяркуе вынікі расследавання. Калі сябры рады пагодзяцца з гэтым дакладам, то яго ў той жа дзень і апублікуюць.

Самалёт Ryanair.
Фота: Niall Carson / PA Images / Forum
Культурны рэпарцёр
Кшыштаф Зануссі: Вам нельга стаць правінцыяй іншага краю!
2021.09.04 19:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў