Будуць караць розгамі? На «Інтэграле» работнікам забаранілі карыстацца тэлефонамі


На менскім прадпрыемстве «Інтэграл» увялі забарону на карыстанне мабільнымі тэлефонамі. Адпаведны дакумент даслалі чытачы «Белсату».

У загадзе за подпісам генеральнага дырэктара Віталя Саладухі паведамляецца, што ўносяцца змены ў Правілы ўнутранага распарадку.

Загад на «Інтэграле».
Фота: чытачы Белсат

У прыватнасці, цяпер будзе забаронена «карыстацца мабільнымі тэлефонамі (смартфонамі, планшэтамі ды іншымі аналагічнымі прыладамі) у працоўны час для вырашэння задачаў, не звязаных з працоўнымі абавязкамі работніка».

Азнаёміць працоўных з загадам пад подпіс трэба да 24 верасня.

«Пакуль не ведаем чым будуць караць. Можа, быць і розгамі. Але ўсё гэта не важна. Шмат людзей дапрацоўваюць кантракт і сыходзяць, прычым усе ў асноўным маладыя», – адзначаюць людзі, якія даслалі дакумент.

Афіцыйная прычына новаўвядзенняў – умацаванне працоўнай дысцыпліны і павышэнне эфектыўнасці працы.

Hавiны
У Наваполацку затрымалі прафсаюзнага лідара з «Нафтану»
2021.09.04 10:42

МГ belsat.eu

Стужка навінаў