У Латвіі беларуса абвінавацілі ў ваенным шпіянажы


Беларуса затрымалі 15 лютага, падазраюць у супрацы з беларускай вайсковай выведкай – фатаграфаванні аб’ектаў сістэмы абароны Латвіі. Справу могуць перадаць у суд у верасні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мяжа Латвіі.
Фота: bb.lv

Генеральная пракуратура Латвіі выставіла абвінавачванне грамадзяніну Беларусі ў шпіянажы на карысць беларускай вайсковай выведкі, піша «Delfi». Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Абвінавачаны, як сцвярджаецца, быў завербаваны і навучаны на тэрыторыі Беларусі.

Справу не каментуюць, імя затрыманага не называюць. Расказваюць толькі, што абвінавачаны атрымаў выведную інфармацыю пра прынамсі 17 аб’ектаў дзяржаўнай важнасці – на даручэнне беларускай выведкі рабіў фота і відэа аб’ектаў сістэмы абароны Латвіі, крытычнай інфраструктуры энергазабеспячэння і аб’ектаў цывільнай інфраструктуры.

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі мяркуе, што звесткі, якія атрымаў меркаваны шпіён, маглі быць важнымі як для Беларусі, так і Расеі – іх маглі скарыстаць у выпадку ваеннага канфлікту з Латвіяй і NATO для дыверсіяў і атак. З паведамленняў у прэсе вынікае, што нейкія звесткі ён перадаў.

Hавiны
Латвія прыпыніла пагадненне аб спрошчаным пераходзе мяжы грамадзянамі Расеі – жыхарамі памежнай зоны
2022.08.01 11:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў