Мікалай Аўтуховіч спыніў сухую галадоўку. Стан здароўя пагоршыўся


Аўтуховіч 22 дні трымаў сухую галадоўку. Цяпер ён пачаў піць і есці, адчувае сябе вельмі кепска.

Архіўны здымак. Мікалай Аўтуховіч.
Фота: hrodna.life

Сваякі зняволенага Мікалая Аўтуховіча даведаліся аб ягоным стане здароўя і аб спыненні сухой галадоўкі, піша радыё «Свабода».

Аўтуховіч пачаў піць вадкасць 1 жніўня, на 22-гі дзень ад пачатку сухой галадоўкі. У той жа дзень яму паставілі кропельніцу, працягваюць ставіць штодня. Таксама ён пачаў ужываць дзіцячае харчаванне.

Ды ягоны страўнік не запрацаваў. Медычнае абследаванне, якое правялі яшчэ 27 ліпеня, паказала, што ў Аўтуховіча пачалі разбурацца ныркі і што былі іншыя змяненні ва ўнутраных органах, было моцнае абязводжванне, падвышаны цукар у крыві, нізкі ціск, падвышаны пульс…

«Напрыканцы галадоўкі яму перадалі ліст ад маці. Імаверна, гэта і стала прычынай спынення галадавання, аднак дакладнай прычыны Аўтуховіч не назваў, – піша радыё «Свабода». – Яшчэ адзін ліст ад маці яму перадалі ўчора».

Аўтуховіч можа хадзіць сам, але перасоўваецца ледзь-ледзь. Пэўны час ён адмаўляўся ад сустрэчы з адвакатам, бо фізічна не мог дайсці.

Hавiны
Фігуранты «справы Аўтуховіча» заявілі аб пагрозе іхным жыццям і здароўю і перадалі спіс адказных за гэта сілавікоў
2022.08.04 14:31

Суд над Мікалаем Аўтуховічам і яшчэ 11 абвінавачанымі праходзіць у Гарадзенскай турме № 1. Распачаўся працэс 18 траўня. Паводле следства, Аўтуховіч – арганізатар і кіраўнік «злачыннай групоўкі», якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. Агулам яму выставілі абвінавачанне паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму»). Паводле гэтага артыкулу Аўтуховічу можа пагражаць смяротнае пакаранне.

На момант публікацыі Аўтуховіч не мае статусу палітычнага зняволенага. Яго даюць не аўтаматычна ўсім зняволеным актывістам: праваабаронцы разглядаюць кожную справу асобна на прадмет адпаведнасці азначэнню «палітычны зняволены», сочаць за следствам і судом, часам даюць статус палітвязня ўжо пасля выраку.

Інтэрв’ю
Дачка Мікалая Аўтуховіча: Тата заўсёды казаў – калі не я, то хто будзе супрацьстаяць несправядлівасці?
2022.08.01 16:55

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў