Велікабрытанія ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі


Новы пакет санкцыяў Велікабрытаніі супраць Беларусі ўступае ў сілу 5 ліпеня 2022 году. Прычына ўвядзення новых санкцыяў – спрыянне рэжымам Лукашэнкі расейскай ваеннай агрэсіі ва Украіне, тлумачыцца на сайце брытанскага ўраду.

Санкцыі будуць уключаць забарону на імпарт і экспарт тавараў на суму каля 60 мільёнаў фунтаў, у тым ліку экспарт тавараў нафтаперапрацоўкі, прасунутых тэхналогіяў і прадметаў раскошы. Будзе закрануты таксама імпарт беларускага жалеза і сталі.

Таксама значнай колькасці беларускіх кампаніяў будзе забаронена выпускаць даўгавыя абавязальніцтвы і каштоўныя паперы ў Велікабрытаніі.

Hавiны
Bloomberg: у сёмы пакет санкцыяў увойдуць адкарэктаваныя правілы транзіту расейскіх тавараў праз Літву
2022.07.01 20:56

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў