У СК заявілі пра затрыманне беларуса, які хацеў далучыцца да палка Каліноўскага


Затрыманаму беларусу 20 гадоў. У прэс-рэлізе Следчага камітэту яго называюць «патэнцыйным наймітам».

У СК адзначаюць, што 20-гадовы беларус хацеў узяць удзел ва ўзброеным канфлікце ва Украіне ў складзе палка імя Кастуся Каліноўскага і зарэгістраваўся ў «адным з тэматычных тэлеграм-каналаў». Таксама ён зарэгістраваўся ў плане «Перамога».

Хлопец быў затрыманы і ўзяты пад варту. Яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 361.1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні») і ч. 1 арт. 13 арт. 361.3 («Рыхтаванне да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы»).

У прэс-рэлізе СК не паведамляецца, калі быў затрыманы хлопец і дзе.

Артыкулы
СК распачаў крымінальную справу за дапамогу Украіне
2022.05.18 12:25
  • Лукашэнкаўская Беларусь – хаўрусніца пуцінскай агрэсіі супраць Украіны. З тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя і авіяцыйныя ўдары, адсюль разгортваўся наземны наступ расейскіх войскаў, што пагражаў Кіеву. Гэткая роля Беларусі ў канфлікце трактуецца адназначна: згодна з рэзалюцыяй 3314 Генеральнай асамблеі ААН ад 14 снежня 1974 года дзеянні дзяржавы, што дае сваю тэрыторыю для здзяйснення акту агрэсіі ў дачыненні трэцяй краіны, таксама расцэньваюцца як агрэсія.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў