«Коммерсантъ»: Беларусь пачала экспартаваць калій праз расейскія парты


Кампанія «Беларуськалій», што трапіла пад заходнія санкцыі, пачала адгрузкі калію праз Расею, але прадукцыя экспартуецца з заніжанымі цэнамі. Пра гэта піша газета «Коммерсантъ».

Як сцвярджае выданне, кампанія агрэсіўна дэмпінгуе, што негатыўна адбіваецца на даходах канкурэнтаў. Паводле ацэнак экспертаў, зніжкі беларускага вытворцы могуць дасягаць 50 %.

«Коммерсантъ» піша, што «Беларуськалій» заключыў дамову на перавалку 2 млн тонаў калію ў кантэйнерах да канца 2023 года з пецярбургскім аператарам ТАА «Кистоун Лоджистикс». Пастаўкі ідуць праз «Петролеспорт» і «Нева-метал» (абодва тэрміналы размешчаныя ў Вялікім порце Санкт-Пецярбургу), а таксама праз Рыбны порт ва Уладзівастоку.

Акрамя таго, беларуская кампанія адгружае ў Кітай угнаенні ў кантэйнерах на расейскай чыгунцы. У чэрвені, паведамляюць крыніцы выдання «Коммерсантъ», нягледзячы на ​​ўведзеныя супраць кампаніі санкцыі, «Беларуськалій» адгрузіў у Кітай каля 120 тыс. тон калію.

Нагадаем, Літва з 1 лютага 2022 года спыніла транзіт прадукцыі «Беларуськалію» праз сваю тэрыторыю.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў жніўні 2020 года абяцаў пераарыентаваць усе гандлёвыя патокі з партоў Літвы на Расею. Пасля спынення літоўскага транзіту 1 лютага 2022 года прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што беларускі бок даўно да гэтай сітуацыі рыхтаваўся і свае пастаўкі пераарыентаваў. Але неўзабаве высветлілася, што ніякіх дамоўленасцяў з расейскімі кампаніямі на той момант яшчэ не было. Калі верыць выданню «Коммерсантъ», «Беларуськалій» толькі цяпер стаў працаваць праз расейскія парты.

Аналітыка
«Галоўнае захаваць рынак, а не падлічыць страты». Што будзе з кантрактамі «Беларуськалію»
2022.02.22 10:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў