З Віцебскай вобласці фізічным асобам дазволілі вывозіць прадукты ў Літву і Латвію без абмежаванняў


На Віцебшчыне дазволілі фізічным асобам, якія выязджаюць у Літву і Латвію, без абмежаванняў вывозіць прадукты. Такую пастанову прыняў Віцебскі аблвыканкам.

Ліміты на вываз тавараў у гэтыя краіны знялі з 5 чэрвеня да 31 снежня.

Беларуска-літоўская мяжа.
Фота: Дзяржаўная памежная служба Літвы

Раней Віцебская вобласць ужо часова здымала абмежаванні на вываз шэрагу прадуктаў у Літву і Латвію ў выходныя ды святочныя дні. Таксама працягнулі адмену ліміту на вываз прадуктаў у Літву і Польшчу ў Гарадзенскай вобласці да канца года.

У канцы сакавіка ў Беларусі ўвялі абмежаванні на вываз крупаў, пшанічнай мукі, макароны, алею, цукру, солі і кансерваў для «абароны ўнутранага рынку». Для пшанічнай мукі лімітам быў адзін кілаграм, для кансерваў – не больш за 3 слоікаў, для астатняга ліміт – 1 кілаграм або 1 літр.

Пад названыя абмежаванні не падпадаюць тавары, набытыя ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу ў крамах бязмытнага гандлю. Таксама абмежаванне не распаўсюджваецца на тавары, якія ўвозяць у дзяржавы – чальцы ЕАЭЗ, а таксама ў іншыя краіны для гуманітарнай дапамогі ды асабістых прыпасаў. Таксама яно не закранае тавараў, што перамяшчаюцца ў межах міжнародных транзітных перавозаў, што пачынаюцца і заканчваюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭЗ.

Парады
Грузія, Турцыя, Літва ці Польшча? Дзе беларусам лячыцца за мяжою: краіны і кошты
2022.06.04 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў