Казахстан зменіць назву экспартавай нафты праз санкцыі супраць Расеі


Казахстан выказаў намер змяніць назву нафты, якая экспартуецца праз марскія парты РФ. Такі крок запланаваны, каб дыстанцавацца ад расейскай нафты, якая трапіла пад санкцыі, паведаміла агенцтва «Reuters».

Транспартаванне нафтапрадуктаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: belmir.by

«У сувязі з нядаўнімі значнымі геапалітычнымі зменамі і каб пазбегчы іх негатыўнага ўплыву на экспарт казахстанскай нафты праз расейскія парты, з чэрвеня 2022 года ўжываецца наступная назва гатунку – KEBCO (Kazakhstan Export Blend Crude Oil)», – цытуе «Reuters» ліст казахстанскай кампаніі «CNPC-Актэбэмунайгаз».

Перайменаванне пацвердзілі яшчэ чатыры крыніцы агенцтва ў нафтавых кампаніях краіны. Паводле іх, змены адбудуцца з панядзелка, 6 чэрвеня.

«Гэта неабходны крок, каб нашая нафта не трапіла пад санкцыі, а ў яе назве выразна была ўказаная краіна паходжання ў дакументах. У адваротным выпадку ў нас будуць праблемы з адкрыццём акрэдытываў», – патлумачыла крыніца «Reuters».

Hавiны
ЕЗ дамовіўся наконт санкцыяў адносна расейскай нафты. Да канца года пастаўкі маюць скараціцца на 90 %
2022.05.31 09:28

Каля 20 % казахстанскай нафты ідуць транзітам праз расейскія марскія парты, і хоць яна тэхнічна не падпадае пад заходнія санкцыі, гэты экспарт неаднаразова памылкова прымалі за расейскі, кажуць казахстанскія нафтатрэйдары.

Да ўвядзення санкцыяў нафту, здабытую ў Казахстане, змешвалі з расейскай для атрымання стандартызаваных экспартавых гатункаў – Расейскай экспартавай сумесі сырой нафты (REBCO / «Urals») і «Siberian Light». І REBCO, і «Urals» апошнім часам сутыкнуліся з цяжкасцямі пры продажы нафты з прычыны заходніх санкцыяў і абмежаванняў з боку еўрапейскіх кампаніяў.

На гэтым тыдні ЕЗ абвесціў пра ўвядзенне частковага эмбарга на імпарт расейскай нафты з канца 2022 года, у межах якога будзе цалкам забароненае транспартаванне морам.

Аб’ектыў
Еўропа падрыхтавала чарговы санкцыйны ўдар па Расеі
2022.05.31 23:10

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў