Цёця Сцяпана Латыпава: Пачуваецца ён здавальняльна


Галіна Латыпава, цёця палітвязня Сцяпана Латыпава. Скрыншот

Галіна Латыпава ў эфіры «Белсату» распавяла, у якім стане знаходзіцца Сцяпан пасля таго, як ноччу пасля аперацыі яго перавезлі ў санітарную частку СІЗА.

«Стан здавальняльны. Рана апрацоўваецца. Яшчэ яму колюць антыбіётыкі, так як у яго недалекаваная пнеўманія ад перанесенага ў СІЗА кавіда», – распавяла цёця палітзняволенага Галіна Латыпава.

Яна адзначыла, што больш ніякай інфармацыі пра стан здароўя свайго пляменніка ёй не даюць, як не давалі і да здарэння падчас суда. Нічога канкрэтнага не паведамілі спадарыні і ў больніцы, куды Латыпава адвезлі на аперацыю.

За ўвесь час, колькі палітзняволены застаецца за кратамі, ім дазволілі толькі адно спатканне. Акрамя таго Латыпава падкрэсліла, што пра ўзровень ціску на Сцяпана ў СІЗА даведалася толькі на судзе:

«Па розных чутках мы даведваліся, што на палітвязняў аказваецца ціск. І на судзе ён пра гэта адкрыта сказаў, што 51 дзень ён знаходзіўся ў «прэс-хаце». То бок яго ўжо пасля нашага спаткання перавялі ў іншую камеру. Да таго ён сядзеў у нармальнай камеры. А потым яго перавялі ў камеру з крымінальнікамі і псіхічна-неўраўнаважанымі людзьмі. Часам яму выпадала не спаць па начах, бо ён апасаўся за стан свайго здароўя».

Артыкулы
Сцяпан Латыпаў спрабаваў перарэзаць сабе горла ў зале суда
2021.06.01 15:47

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў