Папа Рымскі Францішак – Патрыярху Кірылу: «Браце, мы павінны размаўляць не на мове палітыкі»


Папа Рымскі Францішак расказаў італьянскаму выданню «Corriere Della Sera» пра сваю размову з Патрыярхам Расейскай праваслаўнай царквы Кірылам.

«Я 40 хвілінаў размаўляў з Кірылам праз «Zoom». Першыя 20 хвілінаў ён зачытваў з ліста, які трымаў у руцэ, усе апраўданні расейскага ўварвання. Я яго выслухаў і адказаў, што нічога гэтага не разумею. Браце, мы не дзяржаўныя чыноўнікі, мы павінны размаўляць не на мове палітыкі, але на мове Езуса», – расказаў журналістам Папа Рымскі Францішак.

У размове пантыфік заклікаў шукаць шляхі да міру, каб спыніць вайну:

«Патрыярх не мусіць апускацца да ўзроўню пуцінскага алтарніка. У нас была прызначаная сустрэча на 14 чэрвеня ў Іерусаліме. Гэта была б нашая другая сустрэча, яна не мела дачынення да вайны. Але мы яе адмянілі: мы пагадзіліся, што яна дасць свету не той сігнал, які нам трэба».

У інтэрв’ю Папа Рымскі зноў заявіў пра сваю гатовасць паехаць у Маскву і сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Пантыфік дапусціў, што Пуціна справакаваў на пачатак вайны «брэх NATO ля брамаў Расеі».

Hавiны
Папа Рымскі Францішак пакуль не паедзе ў Кіеў – спачатку хоча сустрэцца з Пуціным у Маскве
2022.05.03 14:04

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў