МНС дала справаздачу аб наступствах моцнага ветру 3 траўня


Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у выніку моцнага ветру 3 траўня пацярпелі населеныя пункты ў Віцебскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях.

Праз парывы ветру да 22 м/с пашкоджаны дахі 2 жылых дамоў і 1 сельскагаспадарчага будынку.

Вынікі моцнага ветру 3 траўня.
Фота: mchs.gov.by

Зафіксаваныя 47 выпадкаў падзення дрэваў – з іх 19 у Менскай вобласці і 10 у Менску. У выніку якіх пашкоджаны 2 легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма.

Вынікі моцнага ветру 3 траўня.
Фота: mchs.gov.by
Вынікі моцнага ветру 3 траўня.
Фота: mchs.gov.by

Паводле звестак «Белэнэрга» цягам дня ў Беларусі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 330 населеных пунктаў (з іх 124 у Менскай, 82 у Гарадзенскай, 49 у Віцебскай, 41 у Гомельскай, 20 у Берасцейскай і 14 у Магілёўскай абласцях), 38 сельскагаспадарчых будынкаў і 1310 трансфарматарных падстанцыяў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца. Па стане на раніцу 4 траўня без электрычнасці заставаліся 4 трансфарматарныя падстанцыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў