Кнігі «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак» можна набыць у Менску


VEHA выпускае новыя кнігі са здымкамі беларускіх вяселляў і пахаванняў. Крыніца: veha.by

Кнігі ініцыятывы VEHA «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак ад сёння можна набыць у краме Палацу Мастацтваў у Менску па вуліцы Казлова 3.

Кнігі «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак» складаюцца з архіўных фотаздымкаў вяселляў і пахаванняў. Стваральнікі кнігі тлумачаць выбар такім чынам: «Вяселле – гэта набыццё сацыяльнага статусу, а смерць – яго фінальная кропка. І тое, і другое зʼяўляюцца падставамі для агульнага збору сямʼі. Фатаграфія тут выкарыстана з практычнай мэтай, яна зʼяўляецца доказам ажыццяўлення пераходаў і дакументам памяці. Гэта два сакральных моманты, якія нашы продкі лічылі найважнейшымі вехамі ў жыцці. Мы стварылі гэтыя кнігі, каб захаваць рэтраспектыву 100 гадоў візуальнай гісторыі Беларусі».

АА belsat.eu

Hавiны
VEHA выпускае новыя кнігі са здымкамі беларускіх вяселляў і пахаванняў
2021.02.13 13:21
Фота
«Дзе месца пахавальнай фатаграфіі?» Беларусы расказваюць, як працаваць з сямейнымі архівамі
2020.05.17 17:22
Стужка навінаў