У дачыненні праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі спецвядзенне


Следчы камітэт распачаў спецыяльнае вядзенне супраць былога палітвязня, праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Адпаведная інфармацыя з’явілася ў Telegram-канале СК.

Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка.
Фота: Андрэй Стрыжак / Facebook

Судаленку выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Леанід Судаленка кіраваў гомельскім аддзяленнем праваабарончага цэнтру «Вясна». Яго затрымалі 18 студзеня 2021 года па дарозе на працу. Праваабаронцу абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і засудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён цалкам адбыў свой тэрмін, выйшаў на волю 21 ліпеня 2023 года і неўзабаве з’ехаў з Беларусі.

Судаленку Следчы камітэт прапаноўвае прыйсці на адрас: г. Гомель, вул. Войкава, д. 87 (у гэтым будынку месціцца Гомельскі раённы аддзел СК). Дата пачатку спецыяльнага вядзення – 1 сакавіка.

Апроч таго, у Telegram-канале СК зʼявілася інфармацыя, што спецвядзенне распачатае супраць Юрыя Шчучка – сябра беларуса Віталя Шышава, які загінуў у Кіеве ў 2021 годзе. Шчучку выстаўленае абвінавачванне ў паклёпе (арт. 188 КК), незаконных дзеяннях у дачыненні персанальных звестак (ч. 3 арт. 203-1 КК), заведама непраўдзівым паведамленні аб небяспецы (ч. і 2 арт. 340 КК), пагрозе гвалту ў дачыненні службовай асобы (ч. 1 арт. 366 КК), знявазе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і знявазе суддзі (арт. 391 КК).

Нагадаем, механізм спецыяльнага вядзення дазваляе ўладам Беларусі судзіць сваіх апанентаў завочна, калі тыя застаюцца за мяжой.

Інтэрв’ю
Леанід Судаленка пра віцебскую калонію: Хто сядзеў у Расеі, казалі, што на «Віцьбе» цяжэй
2023.08.23 08:32

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў