BYSOL і ABBA сабралі больш за 10 тыс. еўра для палітзняволеных беларусак


Фонд салідарнасці BySol і Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) сабралі звыш за 10 тыс. еўра для жанчын-палітзняволеных у рамках дабрачыннай акцыі, якая была прымеркаваная да 8 сакавіка.

Кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак распавёў у сваім Telegram-канале, што дзякуючы гэтым ахвяраванні фонд закрые 20 заявак па €500 для жанчын, якія цяпер за кратамі. Ён таксама паведаміў, што збор працягнецца да 9 сакавіка, калі адбудзецца івент Association of Belarusian Business Abroad, прымеркаваны да Сусветнага дня жанчын.

«Кожныя сабраныя звыш планаванай сумы €500 – гэта дадатковая закрытая заяўка!» – зазначыў Стрыжак.

«Нашая мэта – сабраць як мага больш сродкаў для беларусак, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з-за палітычна матываваных рэпрэсій. Гэтыя сродкі пойдуць іх семʼям, якія падтрымліваюць сваячку. Наша салідарнасць – яшчэ адзін крок у барацьбе за правы жанчын і падтрымцы тых, хто пакутуе праз палітычны пераслед», – гаворыцца ў апісанні дабрачыннай акцыі на сайце BySol.

Сума, якая перавышае збор, будзе выдаткавана на дапамогу жанчынам-палітвязням, семʼі якіх не звярталіся ў фонд раней за дапамогай.

Па стане на сакавік 2024 году за кратамі ў Беларусі знаходзяцца не менш за 187 жанчын-палітзняволеных.

Hавiны
Стрыжак: Ідзе комплексная атака на сістэму дапамогі палітвязням
2024.01.23 19:04

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў