Святлана Ціханоўская зладзіла перамовы з дыпламатамі ЕЗ у справе візаў беларусам


Офіс Святланы Ціханоўскай зладзіў перамовы з міністрамі замежных справаў краінаў ЕЗ у справе інфармацыі пра магчымую адмену ў выдаванні візаў грамадзянам Беларусі. У Бруселі запэўніваць, што такую захаду Еўразвяз не мае намеру ўводзіць.

Міністэрствы замежных справаў краінаў Еўразвязу не маюць намеру перастаць выдаваць візы грамадзянам Беларусі, паведамляе Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.

«Мы правялі размовы з міністэрствамі замежных справаў шэрагу краінаў і з Офісам камісара ўнутраных справаў, была тэлефонная размова з Еўракамісіяй учора ў справе журналістаў. Няма плану адмяняць выдачу візаў. Я спадзяюся, што ў выпадку з Чэхіяй гэта прыкрая памылка», – напісаў Франака Вячорка ў сваім тэлеграм-канале.

Дарадца Ціханоўскай таксама ўдакладніў, што дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі цяпер працуюць у скарочаным штаце, іх магчымасці абмежаваныя. Да таго ж у амбасадах істотна вырасла колькасць ахвочых атрымаць візы, людзі ўцякаюць ад вайны.

Франак Вячорка паведамляе, што Святлана Ціханоўская звярнулася да Еўракамісіі з просьбаю, каб беларусаў, якія выязджаюць з Украіны, лічылі, як і ўкраінцаў, ваеннымі ўцекачамі.

3 сакавіка Чэхія абвесціла спыненне прыёму і разгляду заявак на атрыманне візаў і дазволаў на доўгатэрміновае ды сталае пражыванне грамадзянаў Беларусі. Раней такое абмежаванне ўвялі для грамадзянаў Расеі. Забарона распаўсюджваецца нават і на ўжо распачатыя справы, але працягнуць выдаваць гуманітарныя візы.

Hавiны
Чэхія не будзе выдаваць беларусам візаў, акрамя гуманітарных
2022.03.03 19:41

АФ belsat.eu

Стужка навінаў