Чэхія не будзе выдаваць беларусам візаў, акрамя гуманітарных


4 сакавіка урад Чэхіі ўводзіць надзвычайнае становішча. Прычына – вайна ва Украіне. У Празе таксама ўхвалілі дадатковую дапамогу для Украіны і прапанавалі павялічыць выдаткі на абарону, паведамляе прэсавая служба ўраду краіны.

З 4 сакавіка 30 дзён у Чэхіі будзе дзеяць надзвычайнае становішча. Урад краіны пастанавіў увесці такую захаду ў сувязі з міграцыйным крызісам, выкліканым расейскім уварваннем ва Украіну. Чэхія працягне надаваць Украіне гуманітарную дапамогу і павялічыць выдаткі на сваю абарону.

Чэхія абвесціла спыненне прыёму і разгляду заявак на атрыманне візаў і дазволаў на доўгатэрміновае і сталае пражыванне грамадзянаў Беларусі. Раней такое абмежаванне ўвялі для грамадзянаў Расеі. Забарона распаўсюджваецца нават і на ўжо распачатыя справы, але працягнуць выдаваць гуманітарныя візы.

Hавiны
Беларусы Польшчы салідарныя з Украінай
2022.03.03 14:38

АФ belsat.eu

Стужка навінаў