Блогерку Вольгу Такарчук вызвалілі з ізалятару


Палітычную блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ізалятару часовага ўтрымання пад падпіску. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вольгу затрымалі 2 сакавіка ў межах крымінальнай справы паводле арт. 391 КК («абраза суддзі»). Які інцыдэнт стаў падставай для крымінальнага пераследу пакуль невядома.

Папярэдні раз Вольгу Такарчук затрымалі 25 студзеня, калі запускала шарыкі з акна. Гэта было расцэнена як несанкцыянаваны пікет.

На YouTube-канал Вольгі Такарчук падпісаныя больш за 30 тысяч чалавек.

Беларус беларусу
Блогерка Вольга Такарчук: Калі Ціханоўская спраўляецца, то і ў мяне атрымаецца!
2021.02.17 20:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў