7350 новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі. Афіцыйная статыстыка б’е рэкорды


Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на дзень 4 лютага ў Беларусі выяўленыя 7350 новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Гэта самая вялікая лічба за ўвесь час пандэміі.

Цягам апошняга тыдня Мінздароўя штодня публікуе вельмі нязвыклыя для афіцыйнай статысткі лічбы: 2 лютага было 3634 новыя выпадкі за дзень, 3 лютага – 4990.

«Наша ніва» піша, што чытачка выдання патэлефанавала на гарачую лінію Мінздароўя і запытала, з чым звязаны такі рост захваральнасці.

«Ужо не першы дзень новы штам гуляе, які называецца о-мікрон. Ён больш кантагіёзны, больш заразны», – патлумачыў адмысловец ведамства.

Hавiны
Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць без выходных праз каронавірус
2022.02.03 11:23

Чытачка пацікавілася таксама, ці трэба насіць маскі.

«Адназначна», – адказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў