У Казахстане пратэстоўцы дабіліся зніжэння цаны на газ, аднак не паўсюль. Пратэсты працягваюцца


Мясцовыя ўлады ў Казахстане знізілі цану звадкаванага газу да 50 тэнге (каля 0,11 долара), як таго патрабавалі ўдзельнікі мітынгаў, якія выйшлі супраць павышэння цаны на газ, паведамляе tengrinews.kz.

Пратэсты ў Казахстане з-за павышэння цаны на газ. Студзень 2022 года.
Фота: tengrinews.kz

Урадавая камісія сустрэлася з актывістамі, якія сабраліся на плошчы, а намеснік прэм’ер-міністра Ералы Тугжанаў зачытаў рашэнне аб зніжэнні цаны на газ. Аднак такі кошт усталёўваецца толькі ў Мангістаўскай вобласці, дзе ў выходныя пачаліся пратэсты, справакаваныя рэзкім ростам кошту звадкаванага газу. Грамадзяне патрабавалі знізіць цану са 120 (0,27 долара) да 60 (0,13 долара) тэнге. Так, цана за літр звадкаванага газу для запраўкі аўтамабіля павялічылася на 100%.

Пасля гэтага ў Жангаўэзене, Курыку, Ашукуры і іншых населеных пунктах Мангістаўскай вобласці ўспыхнулі стыхійныя пратэсты, мітынгоўцы перакрывалі дарогі. Самы буйны з іх – у Актаў, дзе на плошчы ля будынку адміністрацыі сабралася, па паведамленнях медыя, каля тысячы чалавек.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў даручыў разабрацца ў гэтай сітуацыі, у выніку была створана ўрадавая камісія.

Між тым акцыі пратэсту пачаліся і ў іншых гарадах Казахстану: пратэстоўцы патрабуюць знізіць кошт на газ да 50 тэнге – як у Мангістаўскай вобласці. Пачаліся затрыманне дэманстрантаў.

Раней улады паабяцалі, што ў гарадах, дзе праходзяць мітынгі, перастануць блакаваць інтэрнэт, а паліцыя не будзе пераследаваць актывістаў.

Hавiны
У Казахстане трываюць пратэсты супраць росту цэнаў на газ
2022.01.04 10:38

АД, belsat.eu

Стужка навінаў