Сайт Саюзу палякаў у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім»


Інфармацыйную прадукцыю Znadniemna.pl – сайту зліквідаванага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі – прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Берасця 30 снежня 2021 года.

Адпаведная інфармацыя з’явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, размешчаным на сайце Мінінфармацыі.

Старшыня СПБ Анджэліка Борыс і сябра арганізацыі, журналіст Анджэй Пачобут з сакавіка 2021 года застаюцца за кратамі. Іх абвінавацілі ў распальванні варожасці (арт. 130 КК РБ) за публікацыі і папулярызацыю ведаў пра польскае антыкамуністычнае падполле на Гарадзеншчыне. Беларускія праваабаронцы прызналі Борыс і Пачобута палітвязнямі.

Артыкулы
Анджэліцы Борыс патрэбная медычная дапамога ў турме. У яе пагаршаецца здароўе
2021.11.29 17:23

РР belsat.eu

Стужка навінаў