Няма малака. Віцебскі малаказавод прыпыніў вытворчасць тварагу


Тварог вытворчасці ААТ «Малако». Скрын з сайту vkmp.by

Віцебскі малаказавод ААТ «Малако» зняў з вытворчасці тварог. Пра гэта карэспандэнту «Белсату» паведамілі прадстаўнікі заводу.

Прычыны такіх захадаў – адсутнасць сыравіны.

Як раней паведамляў «Белсат», у віцебскай краме «Гиппо» ужо тры тыдні немагчыма купіць прадукцыю мясцовага ААТ «Малако».

У адказ на запыт, чаму так адбываецца, прадстаўніца «Гиппо» напісала, што сітуацыя склалася так праз «дэфіцыт сыравіны на ўнутраным рынку і, як вынік, аптымізацыю з боку вырабніка паставак малочнай прадукцыі ў гандлёвыя аб’екты сеткі «Гиппо»».

Hавiны
«Гарантыі няма». У Віцебску скончыліся грошы на выплаты донарам крыві
2021.12.03 12:06

МГ belsat.eu

Стужка навінаў