Мытнікі знайшлі беларускія кантрабандныя цыгарэты ў бочках з кварцавым пяском з Расеі


Балтыйскія мытнікі знайшлі больш за 100 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Цыгарэты знайшлі ў кардонных бочках з кварцавым пяском, паведамляе мытная служба Расеі.

Кантрабанда цыгарэт.
Фота: sztu.customs.gov.ru

Пскоўская фірма экспартавала ў Вялікую Брытанію 22 тоны кварцавага пяска для вырабу дэкаратыўнай мазаікі, расфасаванага ў 1365 кардонных бочак.

Падчас сканавання кантэйнера ў некаторых бочках былі выяўлены нехарактэрныя для структуры тавару зацямнення. У выніку пры аглядзе кантэйнераў у 433 кардонных бочках мытнікі знайшлі цыгарэты беларускай вытворчасці «Minsk» і «NZ», засыпаныя кварцавым пяском. Агульная маса цыгарэт склала каля дзвюх тон.

Кантрабанда цыгарэт.
Фота: sztu.customs.gov.ru

Балтыйскай мытняй распачата адміністрацыйная справа за ўтойванне тавараў ад мытнага кантролю.

Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага перамяшчэння тытунёвай прадукцыі. Разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле за кантрабанду тытунёвых вырабаў.

Аналітыка
Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.12.03 15:25

АД, belsat.eu

Стужка навінаў