«Белавія» ўдвая скараціла свой авіяпарк праз санкцыі і распавяла, як будзе працаваць далей


Беларуская авіякампанія «Белавія», якая 2 снежня патрапіла пад чарговыя санкцыі Еўразвязу за спрыянне міграцыйнаму крызісу, распавяла пра далейшую працу.

У кампаніі адзначылі, што вымушана скарацілі парк паветраных суднаў да 15 самалётаў з ранейшых 29-і, «што цалкам дастаткова для выканання ўсіх запланаваных рэйсаў у зімовым сезоне – як рэгулярных, так і чартарных».

Hавiны
«Белавія» працягвае страчваць самалёты з флоту
2021.12.02 12:25

Да летняга сезону «Белавія» плануе папоўніць флот за кошт набыцця самалётаў ва ўласнасць, а таксама заключэння дамоваў лізінгу з кампаніямі-нерэзідэнтамі Еўразвязу.

У кампаніі заяўляюць, што ўзімку «пераважная большасць рэйсаў будзе выканана паводле раскладу».

«У адзінкавых выпадках змены раскладу пасажыры рэгулярных рэйсаў папярэджваюцца аб гэтым персанальна, пры змене раскладу чартарных рэйсаў інфармуецца замоўца рэйсу», – заявілі ў «Белавіі».

Пры гэтым там падкрэслілі, што «ўведзеныя абмежаванні не паўплываюць на магчымасці выканання палётаў, якія ўжо запланаваны ў бягучым раскладзе». У кампаніі паабяцалі, што «ў сувязі з сітуацыяй цана на пералёты не зменіцца».

Аб’ектыў
Захад увёў пяты пакет санкцыяў. Ці вытрымае Лукашэнка?
2021.12.02 22:06

МГ belsat.eu

Стужка навінаў