Віцэ-дырэктар тэлеканалу «Белсат» пра рашэнне МУС: «Гэта тое самае, што прызнаць экстрэмістамі ўвесь народ»


Аляксей Дзікавіцкі, віцэ-дырэктар тэлеканалу «Белсат» пракаментаваў рашэнне міністэрства ўнутраных справаў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «Белсату» экстрэмісцкім фармаваннем.

Аляксей Дзікавіцкі, віцэ-дырэктар тэлеканалу «Белсат» нагадаў, што цягам 14 гадоў беларускія ўлады так і не дазволілі нашаму тэлеканалу адкрыць у Менску афіцыйнае прадстаўніцтва.

«Беларускія ўлады ніколі не любілі «Белсат», мы былі першымі ў сумным спісе тых журналістаў, якіх затрымлівалі, арыштоўвалі, забіралі апаратуру. Цяпер, калі сітуацыя кардынальна змянілася, улады шукаюць усе магчымыя захады, каб зачысціць інфармацыйнае поле, марна спадзеючыся пазбавіць беларусаў свабоднай інфармацыі.

Пакуль мы аналізуем, што гэтая пастанова МУС можа азначаць для «Белсату». Але мне падаецца, што хутка самыя аўтары гэтых усіх пастановаў заблытаюцца ў іх і не будуць мець магчымасці рэалізаваць свае рашэнні.

Сайт Белсата на экране тэлефону. Менск, Беларусь, 22 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Натуральна, што не магчыма прызнаць экстрэмістамі мільёны беларусаў, якія глядзяць нас, або чытаюць у сацыяльных сетках. Гэта тое самае, што прызнаць экстрэмістамі ўвесь народ, бо пераважная большасць беларусаў давярае незалежным медыям, у тым ліку і «Белсату». Дадам, што гэтыя пастановы не спыняць «Белсат», мы будзем надалей працягваць працаваць», – заявіў Аляксей Дзікавіцкі.

Паводле апошняга апытання Chatham House, пасля закрыцця парталу TUT.BY, 24 % карыстальнікаў парталу перайшлі за інфармацыяй на «Белсат».

3 лістападу ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных справаў з’явілася паведамленне пра тое, што «прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем і забароненая дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь групы грамадзянаў, аб’яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў «Белсат».

Артыкулы
Юрыст: Прызнанне чатаў экстрэмісцкімі фармаваннямі – пераслед паводле палітычных мэтаў
2021.10.28 10:00

belsat.eu

Стужка навінаў