САЗ ухваліў яшчэ адну вакцыну ад каронавіруса


САЗ ухваліў новую вакцыну ад каронавіруса «Covaxin».
Фота: scroll.in

Сёмай ухваленай Сусветнай арганізацыяй здароўя стала вакцына «Covaxin» індыйскага вытворцы Bharat Biotech, паведаміла арганізацыя ў Twitter.

Даследаванні паказалі, што эфектыўнасць вакцыны склала 78 працэнтаў.

На 3 лістапада САЗ адобрыў наступныя вакцыны: «Pfizer / BioNtech», «Moderna», «AstraZeneca», «Johnson & Johnson», «Sinopharm», «Sinovac-CoronaVac» і «Covaxin».

Як паведамляе САЗ, па стане на 31 кастрычніка былі ўведзеныя амаль 7 мільярдаў дозаў вакцынаў. У лідарах па колькасці ўведзеных вакцынаў – Кітай (2,25 мільярды дозаў), Індыя (1 мільярд дозаў), Бразілія (272,7 мільёнаў дозаў).

Між тым, ва ўсім свеце зарэгістравана больш за 5 мільёнаў смерцяў ад каронавіруснай інфекцыі. Пацверджаных выпадкаў заражэнняў на 2 лістапада амаль 250 мільёнаў.

Hавiны
Праўда і міфы пра COVID-19. У 404 словах і шасці вялікіх разборах
2021.11.03 08:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў