Польскае МУС: Польшча працягвае падтрымліваць дзейнасць беларускай апазіцыі


У панядзелак 3 кастрычніка міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі сустрэўся з лідаркай дэмакратычнай апазіцыі Беларусі Святланай Ціханоўскай. Абмеркаваны змены ў польскім заканадаўстве і бягучая сітуацыя з бяспекай Польшчы і Беларусі, звязаная з агрэсіяй Расеі супраць Украіны. Аб гэтым паведамляе прэсавая служба польскага МУС.

Падчас сустрэчы ў МУС Польшчы. 3 кастрычніка 2022 года.
Фота: МУС РП / gov.pl

У склад беларускай дэлегацыі, акрамя Святланы Ціханоўскай, увайшлі ўпаўнаважаны кабінету міністраў у замежных справах Валеры Кавалеўскі і ўпаўнаважаны кабінету міністраў у пытаннях перадачы ўлады Павал Латушка. З польскага боку ў сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік міністра ўнутраных спраў Барташ Градзецкі і амбасадар Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі.

«Гэта была чарговая сустрэча кіраўніка МУС з лідаркай беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Падчас размовы міністр Марыюш Камінскі запэўніў, што Польшча працягвае падтрымліваць і шанаваць дзейнасць беларускай апазіцыі, у тым ліку, у прыватнасці, створанага ў жніўні 2022 года часовага ўрада пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай», – гаворыцца ў паведамленні прэсавай службы.

Польскі бок таксама паведаміў аб зменах у заканадаўстве, унесеных пасля кансультацый з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Гэты пастулат з’явіўся падчас папярэдняй сустрэчы. Гаворка ішла таксама пра бягучую сітуацыю з бяспекай у Польшчы і Беларусі, звязаную з агрэсіяй Расеі супраць Украіны.

Hавiны
У Варшаве адбылася сустрэча Пераходнага кабінету са Святланай Ціханоўскай
2022.10.03 15:23

Гэта чарговая сустрэча лідаркі беларускай дэмакратычнай апазіцыі з кіраўніком МУС Польшчы. На сустрэчы, якая адбылася 24 сакавіка, была створана група па вырашэнні праблем уцекачоў з Беларусі, якія прыяжджаюць у Польшчу.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў