Новыя імёны ў «спісе тэрарыстаў» і новыя палітвязні. Рэпрэсіі за 3 кастрычніка


Больш за два гады рэжым Лукашэнкі масава працягвае тэрор супраць беларусаў. «Белсат» сабраў вядомыя выпадкі пераследу, пра якія стала вядома 3 кастрычніка.

У Беларусі 10 новых палітвязняў. Гэта Ілля Верамееў, Марына Санкевіч, Валянцін Музыкін, Станіслаў Пугачоў, Анатоль Міхайлаў, Павел Мякіш, Сяргей Шамецька, Яна Пінчук, Сяргей Пасюк, Ілля Трубін. Такім чынам на 3 кастрычніка ў Беларусі 1334 палітычных зняволеных.

У чарговы раз затрымалі былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну. Як паведамляе МУС, супраць яе распачата справа паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Прыйшлі затрымліваць жанчыну як мінімум шэсць сілавікоў у поўным абмундзіраванні. Пазней сілавікі апублікавалі відэа затрымання.

Чалец Каардынацыйнай рады Наталля Дуліна падчас акцыі ў падтрымку студэнтаў і выкладчыкаў.
Фота: Белсат

Восем гадоў калоніі ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі палітзняволенаму Арцёму Мазаніку, праграмісту, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю «BelScan», з дапамогай якой распаўсюджвалася інфармацыя пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады.

У «спіс экстрэмістаў» уключылі адразу 67 беларусаў, цяпер у ім 573 прозвішчы. МУС уключыў у «пералік асобаў, датычных да экстрэмісткай дзейнасці» беларусаў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах. Таксама ў спіс унеслі Дзмітрыя Дудойця, які скончыў жыццё самагубствам падчас «хіміі», аднак пазней гэта выправілі, дадаўшы, што ён памёр.

Кіроўцу таксі з Ліды асудзілі да 9 гадоў калоніі за паведамленні ў тэлеграме і «вожыкі» ў гаражы. 28-гадовы Эдвард Вільчэўскі таксама павінен заплаціць 2000 рублёў. Яго абвінавацілі ў чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу. 14 ліпеня Эдварда ўключылі ў «спіс тэрарыстаў».

10 содняў арышту атрымаў 29-гадовы жыхар Светлагорска Арсень Ягорчанка за тое, што ў яго мабільным тэлефоне знайшлі «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю». Па месцу яго пражывання быў праведзены ператрус. Яго тэлефон канфіскаваны ў «даход дзяржаве».

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць рэжысёркі фільму «Каліноўскі» Вольгі Швед за распальвае нацыянальнай варожасці (арт. 130 КК). Рэжысёрка таксама дадае, што не атрымала позвы, паколькі мае сталы побыт за мяжой і адпаведны пашпарт серыі РР, таму позвы няма куды дасылаць.

Hавiны
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць рэжысёркі фільму «Каліноўскі»
2022.10.03 18:15

Былому футбалісту зборнай Беларусі Васілю Хамутоўскаму прысудзілі 13 содняў арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-каналу, прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім». Яго затрымалі 30 верасня, пасля вяртання ў краіну з Украіны, дзе ён працуе трэнерам. Праўладныя каналы паведамлялі, што супраць Хамутоўскага завялі крымінальную справу.

Таксама на 13 содняў арышту асудзілі былога тэлевядучага і экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула на АНТ Дзмітрыя Семчанку за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яго з жонкай затрымалі яшчэ 15 верасня, пазней яе адпусцілі, а Дзмітрыя пакінулі за кратамі да суда. Тады яму прысудзілі 15 содняў арышту паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»), але пасля гэтага на волю ён так і не выйшаў.

За ўдзел у пратэстах затрыманы менскі таксіст Андрэй Угначоў. На «пакаяным відэа» 34-гадовы мужчына кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а над ложкам у сваёй кватэры павесіў бчб-сцяг.

Інтэрв’ю
«Мы павінны прапаведаваць, а не баяцца». Каталіцкі святар пра тое, чаму не чуваць голасу Царквы
2022.10.03 20:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў