У Міністэрстве працы распавялі, колькі ў Беларусі жыве людзей, старэйшых за 100 гадоў


Міністарка працы і сацабароны Беларусі Ірына Касцевіч распавяла, што ў нашай краіне налічваецца звыш 500 чалавек, старэйшых за 100 гадоў. Таксама яна заклікала раўняцца на іх.

Жанчына набывае сыр на Камароўскім рынку. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

«І гэта супер! Мы сталі іншымі, мы па-іншаму харчуемся, мы па-іншаму жывем, іншая медыцына – усё стала іншым, і працягласць жыцця сёння расце», – заявіла міністарка.

Па меркаванні Ірыны Касцевіч, на пажылых людзей трэба раўняцца. Таксама яна дадала: «Таму гэты выклік сусветны, старэнне насельніцтва, гаворыць пра тое, што ёсць вялізная каманда пажылых людзей, каманда актыўных, крэатыўных, якім сапраўды трэба забяспечыць актыўнае даўгалецце».

З 1 верасня адбыўся пераразлік працоўных пенсіяў і іх павышэнне ў сярэднім на 5 %. На выплату пенсіяў у верасні будзе накіравана 1,7 мільярда беларускіх рублёў, з іх 72 мільёны – дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем. Апошні раз павелічэнне пенсіяў праводзілася з 1 траўня 2023 года, у сярэднім яны выраслі на 5 %. Аднак пры гэтым улады не кажуць пра ўзрастаючы ўзровень інфляцыі.

Так, напрыклад, у месяц беларусу на пакрыццё базавых выдаткаў неабходна ў сярэднім 1350 рублёў – гэтая сума амаль удвая большая за сярэднюю беларускую пенсію (705 рублёў). Гэта значыць, пенсіянеру недастаткова сродкаў нават на аплату камунальных паслуг, транспарт і прадукты. Каб пакрыць базавыя выдаткі, амаль кожны трэці пенсіянер вымушаны працаваць.

Hавiны
Беларускія пенсіянеры – пра тое, як змянілася іхнае жыццё пасля пачатку вайны, і пра сацыяльнае падтрыманне ад дзяржавы
2022.04.29 17:15

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў