На бліжэйшыя дні сіноптыкі абвесцілі чырвоны ўзровень небяспекі


На бліжэйшыя тры дні з 4 да 6 верасня сіноптыкі абвесцілі чырвоны ўзровень небяспекі ў Гомельскай і Менскай вобласцях, а таксама ў самой сталіцы, папярэджвае Белгідрамет.

4 верасня на большай частцы Гомельскай, а 5 і 6 верасня на большай частцы таксама Менскай вобласцяў і ў Менску чакаецца надзвычайная пажарная небяспека, якой прысвоілі 5-ы клас. Белгідрамет абвесціў на гэтыя дні чырвоны ўзровень. Прычынаю таму сухое надвор’е.

І сітуацыя ў першай палове наступнага тыдня не зменіцца. Уначы тэмпературны фон складзе ад 1 да 9 градусаў цяпла. Днём чакаецца ад 13 на паўночным усходзе да 23 градусаў цяпла на паўднёвым захадзе. Невялікія кароткачасовыя дажджы магчымыя днём 5 верасня ў асобных раёнах на паўночным усходзе краіны, а днём 7 верасня месцамі на поўначы Беларусі.

А вось у другой палове наступнага тыдня мае быць трохі цяплей, але такі прагноз пакуль папярэдні.

Фота
Ад паводкі ў Пакістане да місіі МАгАтЭ на Запарожскай АЭС ва Украіне. Галоўныя падзеі свету ў фотаздымках
2022.09.03 13:54

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў