На кансервацыю касцёлу ў Будславе бракуе Br 400 тысячаў


Будслаўскі касцёл пасля пажару.
Фота: catholic.by

Для завяршэння этапу папярэдняй кансервацыі Будслаўскага касцёлу не стае прынамсі Br 400 тысячаў. Пра гэта піша Catholic.by.

Такая кансервацыя папярэднічае працы для грунтоўнай рэстаўрацыі, паведаміў падчас паседжання Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі.

«Біскупы выразілі падзяку вернікам, а таксама ўсім фізічным і юрыдычным асобам за малітву ды ахвяраванні, якія паступілі на гэтыя мэты памерам Br 1,02 мільёна. Сродкі былі выкарыстаныя на аплату праектавых і рамонтна-будаўнічых працаў у касцёле, авансы падрадчыкам, экспертызы, закуп матэрыялаў ды іншыя мэтавыя патрэбы», – паведамляе Catholic.by.

Ахвяраваць грошы на аднаўленне святыні можна на сайце budslau.by.

Hавiны
На аднаўленне касцёлу ў Будславе сабралі больш за мільён рублёў
2021.08.16 13:31

11 траўня загарэлася адна з найвялікшых беларускіх святыняў – Будслаўскі касцёл. Пажар знішчыў дах, моцна пацярпелі скляпенні. У небяспецы былі старажытныя алтар і арган.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў