Прэзідэнт Літвы і прэм’ер-міністр Польшчы сустрэнуцца ў сувальскім калідоры і абмяркуюць ПВК Вагнэра


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі 3 жніўня правядуць тэрміновую сустрэчу ў сувальскім калідоры на польскім баку.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Lrp.lt

Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні бяспекі на мяжы з Беларуссю і пагрозы ў звязку са з’яўленнем у нашай краіне ПВК Вагнэра, а таксама гатовасць Польшчы і Літвы супрацьстаяць пагрозам.

На мінулым тыдні Матэўш Маравецкі заявіў, што прыблізна сотня байцоў-вагнэраўцаў размясціліся недалёка ад сувальскага калідору. Аляксандр Лукашэнка запэўніваў, што вагнэраўцы ў Беларусі застаюцца пад кантролем і ўсе іхныя перасоўванні звязаныя выключна з супольнымі з беларускімі вайскоўцамі трэнаваннямі.

Польшча і Літва надоечы заявілі, што гатовыя ў любы момант закрыць межы з Беларуссю ў выпадку нейкіх правакацыяў, звязаных з ПВК Вагнэра.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў