Старшыня федэрацыі тэнісу Цяцерын падаў у адстаўку


Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын напісаў заяву аб адстаўцы, паведамляе сайт грамадскага аб’яднання.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Сяргей Цяцерын падаў у адстаўку. Новага кіраўніка федэрацыі абяруць у верасні.

Прычынаю для звальнення могуць быць дасягненні беларускіх спартоўцаў на алімпіядзе ў Токіа. Беларускія тэнісісты паказалі сціплыя вынікі.

Сяргей Цяцерын – адзін з набліжаных да Лукашэнкі асобаў. Раней былы кіраўнік федэрацыі тэнісу з’яўляўся каля Лукашэнкі падчас збору кавуноў і касіў з ім траву.

Цяцерын і Лукашэнка збіраюць кавуны.
Фота: belta.by

Сяргея Цяцерына ўключылі ў чорны спіс Еўразвязу. Санкцыі ў дачыненні яго ўвялі і іншыя заходнія краіны.

Hавiны
Хто з набліжаных да ўлады бізнесоўцаў можа трапіць пад санкцыі ЕЗ і што пра іх вядома
2021.06.21 07:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў