Кіеўская паліцыя: на целе павешанага Віталя Шышова – пашкоджанні, «характэрныя для аднаразовага падзення»


Паліцыя разглядае як версію самагубства, так і версію наўмыснага забойства кіраўніка Беларускага дому ва Украіне.

Брыфінг кіеўескай паліцыі аб расследаванні смерці Віталя Шышова.
Фота: МД / Белсат

Раніцай 2 жніўня кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў выйшаў на прабежку і знік. А зранку 3 жніўня яго знайшлі павешаным на ўскрайку Кіева.

Днём 3 жніўня кіеўскія паліцыянты далі брыфінг аб тым, што вядома ў справе.

Паводле паліцыі, 2 жніўня а 15:18 паступіла два паведамленні, што Віталь сышоў раніцай на прабежку і не вярнуўся дадому. Адразу на месца яго пражывання выехала міліцыя. А на звыклае месца яго прабежак – супрацоўнікі МУС і валанцёры.

Раніцай 3 жніўня пошукі працягнуліся – і было знойдзенае ягонае цела. На месцы трагедыі былі два пянькі і пятля.

Пакуль разглядаюцца дзве версіі: самагубства і наўмыснае забойства, прыхаванае пад самагубства. Вывучаюцца камеры, вядзецца апытанне сведкаў і вывучаецца лад жыцця загінулага.

На целе Віталя ёсць пашкоджанні, але яны адпавядаюць паводле характарыстык «аднаразоваму падзенню». Будуць праводзіцца экспертызы.

Hавiны
Ціханоўская выказала спачуванні блізкім загінулага кіраўніка Беларускага дому ва Украіне
2021.08.03 12:45

За расследаванне ўзяўся славуты журналіст Хрыста Грозэў – кіраўнік аддзелу расследаванняў «Bellingcat». Як ён расказаў расейскаму радыё «Эхо Москвы», ягоная група цяпер перакідвае ўсе свае сілы на раскрыццё забойства (а ў тым, што гэта забойства, ён не сумняецца).

Грозеў заяўляе, што «ў апазіцыйныя беларускія структуры ва Украіне ўкараніліся супрацоўнікі расейскага ФСБ пад прыкрыццём».

МД belsat.eu

 

Стужка навінаў