Улады Славянску паведамляюць пра маштабны абстрэл гораду: шмат забітых і параненых


Кіраўнік Славянскай гарадской вайскова-цывільнай адміністрацыі Вадзім Лях паведаміў, што горад быў абстраляны расейскімі ракетнымі сістэмамі залпавага агню.

«Масаваны абстрэл Славянску з РСЗА. Самы маштабны за апошні час. Шмат забітых і параненых», – падкрэсліў Лях.

Паводле кіраўніка мясцовай адміністрацыі, у выніку абстрэлу ў горадзе было не менш за 15 пажараў.

Папярэдне вядома пра 6 забітых і 15 параненых у выніку абстрэлу Славянску – гэтыя лічбы ў размове з журналістамі «Суспільне» агучыла прэс-сакратарка Данецкай абласной адміністрацыі Таццяна Ігнатчанка.

Таксама былі нанесеныя ракетныя ўдары па Краматорску, яны знішчылі гатэль і пашкодзілі дарогу ў жылым масіве.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў