Рыгор Кастусёў зняпраўдзіў сваю датычнасць да замаху на Лукашэнку


Рыгор Кастусёў. Крыніца: Партыя БНФ / Facebook

Актывісты Партыі БНФ атрымалі першы за тры месяцы ліст ад свайго старшыні – Рыгора Кастусёва, якога вінавацяць ва ўдзеле ў змове з мэтай нібыта замаху на Аляксандра Лукашэнку. Раней лісты атрымлівалі толькі сваякі.

У лісце палітык скардзіцца на інфармацыйную ізаляцыю, паведамілі ў прэс-службе партыі.

Старшыня БНФ адмаўляе сваю віну ў змове і абураецца тым, што дзяржаўнае тэлебачанне распаўсюдзіла інфармацыю пра нібыта прызнанне ім віны. Пры гэтым больш як месяц справа знаходзіцца ў рэжыме чакання.

«Зараз поўнае зацішша», – піша Рыгор Кастусёў.

Артыкулы
Следства ў «справе аб дзяржперавароце» працягнулі яшчэ на чатыры месяца
2021.06.20 11:11

Акрамя Кастусёва абвінавачанымі ў справе «аб змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» праходзяць Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч ды яшчэ шасцёра асобаў.

У канцы чэрвеня стала вядома, што следства ў «справе аб дзяржперавароце» працягнулі яшчэ на чатыры месяца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў