Адваката Андрэя Мачалава пачнуць судзіць 6 чэрвеня


Адваката Андрэя Мачалава, пазбаўленага ліцэнзіі ў чэрвені мінулага года, будуць судзіць па крымінальнай справе ў наступны панядзелак, 6 чэрвеня, паведамляюць праваабаронцы.

Былы адвакат Андрэй Мачалаў (злева).
Фота: Белсат

Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 380 КК («Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Справу ў судзе Ленінскага раёну Менску будзе разглядаць суддзя Таццяна Шоцік.

У чэрвені мінулага года адвакат павінен быў абараняць у судзе мянчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з’ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс на якім і даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. За гэта яго і будуць судзіць – за тое што прыйшоў, як высветлілася, па несапраўднаму адвакацкаму пасведчанню на судовае паседжанне.

Мачалаў неаднаразова браў удзел у палітычных судах, бараніў журналістаў «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Ігара Ільяша, журналістак TUT.by Кацярыну Барысевіч і Любоў Каспяровіч, шматдзетную маці Вольгу Залатар, якая зазнала катаванні ад ГУБАЗіК.

Hавiны
Суд за высяленне дзяржаўнай абвінаваўцы не адбыўся, бо адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі
2021.06.18 16:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў