У Бабруйску на сценах старой сінагогі невядомыя намалявалі літары «Z»


Пра тое, што на сцяне сінагогі-музею ў Бабруйску з’явіліся літары «Z», яшчэ ў суботу ўвечары бабруйскай габрэйскай суполцы паведамілі з Ізраілю – там пабачылі фотаздымкі ў інтэрнэт-пабліках, піша «Вечерний Бобруйск».

Невядомыя намалявалі літары «Z» на сценах старой сінагогі ў Бабруйску.
Фота: «Вечерний Бобруйск»

Тры літары «Z» былі намаляваныя сіняй фарбай на фасаднай сцяне сінагогі, адна з літараў была «задам наперад». Адразу ж у суботні вечар надпісы паспрабаваў адмыць бабруйчанін, якога пра гэта папрасіў сябра габрэйскай суполкі.

Hавiны
Беларускі суд прызнаў лагатып «Z» экстрэмісцкім
2022.04.22 14:17

Як распавяла мясцоваму выданню «Вечерний Бобруйск» жыхарка суседняга з сінагогай дому, надпісы з’явіліся ў суботу 30 красавіка паміж 18:00 і 20:00. На браме ейнага дому таксама намалявалі тыя самыя літары. Жанчына нікуды не паведамляла пра надпісы і ў нядзелю сама іх змыла са сваёй брамы.

Ачысціць сцяну сінагогі аказалася цяжэй – атрымалася толькі пры дапамозе спецыяльнага сродку для выдалення лакафарбавых пакрыццяў.

Ачысціць сцяну сінагогі атрымалася толькі пры дапамозе спецыяльнага сродку для выдалення лакафарбавых пакрыццяў.
Фота: «Вечерний Бобруйск»

Бабруйскі рабін Шауль Хабоба выклікаў міліцыю.

«Гэта вельмі сумна, што знаходзяцца людзі, якія так сябе паводзяць, – сказаў рабін. – Гэта месца для адпачынку душы і цела, людзі адкрываюць тут свае сэрцы і моляцца. І мы молімся з усімі за мір і дабро. Вялікі дзякуй тым, хто ачысціў наш помнік!»

Hавiны
У Польшчы прапанавалі прыраўнаць расейскі сімвал «Z» да свастыкі
2022.04.07 12:16

Сёння рэшткі сінагогі XIX стагоддзя ў Бабруйску на перакрыжаванні вуліц Чангарскай і Бахарава – музейная пляцоўка пад адкрытым небам. Называецца яна «Габрэйскі дворык», была адкрытая 4 жніўня 2019 года.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў