Былы міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч пакінуў пасаду генеральнага дырэктара менскага «Дынама»


Былы кіраўнік МУС Ігар Шуневіч пакінуў пасаду генеральнага дырэктара хакейнага клубу «Дынама» (Менск): скончыўся тэрмін дзеяння працоўнай дамовы, паведамляе прэс-служба клубу.

Ігар Шуневіч.
Фота: hcdinamo.by

Старшыня Федэрацыі хакею Беларусі і кіраўнік Назіральнага савету менскага «Дынама» Зміцер Баскаў пазітыўна ацаніў вынікі працы Шуневіча.

На пасаду генеральнага дырэктара менскага «Дынама» Ігар Шуневіч быў прызначаны ў верасні 2020 года. Таксама цягам шасці гадоў займаў пазіцыю старшыні Назіральнага савету клубу. Да гэтай пасады Шуневіч быў міністрам унутраных справаў – з 2012 да 2019 года. Непасрэдна перад адстаўкай ён раскрытыкаваў Лукашэнку за залішняе ўзмацненне захадаў бяспекі перад Еўрапейскімі гульнямі ў Менску.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў