9 траўня ўлады плануюць чырвона-зялены салют коштам 230 тысяч рублёў


На сайце дзяржаўных закупаў з’явіўся тэндар на «правядзенне піратэхнічнай пастаноўкі пад арыгінальнае музычнае суправаджэнне, прысвечанае Дню Перамогі». Стваральнікі тэндару хочуць, каб салют быў колераў «нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

«Менскканцэрт» на сайце дзяржзакупаў шукае выканаўцаў «піратэхнічнай пастаноўкі пад арыгінальнае музычнае суправаджэнне, прысвечанай Дню Перамогі». На гэтыя мэты з бюджэту ўлады гатовыя выдаткаваць 230 000 рублёў. Вядома, што салют будзе працягвацца каля 5 хвілінаў. Пры гэтым «Менскканцэрт» ставіць патрабаваннем, каб феерверк быў у колерах «нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

А запусцяць яго ў парку Янкі Купалы, каля «Чыжоўка-Арэны», у парках імя Паўлава і імя Уга Чавэса, у вёсцы Зацань каля вадасховішча Дразды.

Hавiны
«Было бачна, што феерверкі выкарыстоўваліся». Пачалі разгляд справы аб выбуху салюту на 3 ліпеня
2020.04.02 17:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў