150 джыпаў і «калектыўны Лукашэнка». Галоўныя падзеі ў карцінках


Мастак Дэ Лёс адмыслова для «Белсату» рыхтуе ўласную падборку галоўных падзеяў апошніх дзён.

Лукашэнка хоча падпісаць дэкрэт аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў

24 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што плануе падпісаць дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў на выпадак, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць.

«Прэзідэнта застрэлілі – назаўтра Савет бяспекі будзе надзелены паўнамоцтвамі. Трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, аж да ваеннага, калі хтосьці на мяжы паварухнецца. І Савет бяспекі павінен прымаць рашэнне. Таму я казаў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай, калі раптам што», – заявіў Лукашэнка.

Увозіць «Škoda» ў Беларусь нельга будзе нават з Расеі

З 5 траўня ўвозіць у Беларусь аўтамабілі «Škoda» будзе забаронена з усіх краінаў, у тым ліку і з Расеі. «Забарона датычыць і краінаў ЕАЭС, значыць, і аўтамабіляў, якія выраблены ў Расеі», – заявілі падчас тэлефоннай лініі Дзяржаўнага памежнага камітэту.

У студзені кампаніі «Škoda», «Nivea» і «Liqui Molly» заявілі, што адмовяцца быць спонсарам хакейнага чэмпіянату свету ў Беларусі з прычыны гвалту і палітычных рэпрэсіяў у краіне

35-я гадавіна Чарнобылю

Сёлета ўлады не далі дазволу на правядзення «Чарнобыльскага шляху» ў Менску. Нягледзячы на гэта 26 красавіка ў цэнтр Менску былі сцягнутыя калоны аўтобусаў і бусаў з сілавікамі, а таксама шмат спецтэхнікі, у тым ліку «Рубяжы», аўтазакі і вадамёты.

Некаторыя Telegram-каналы заклікалі грамадзянаў правесці «Чарнобыльскі шлях». У межах акцыі заклікалі пайсці ў цэрквы і запаліць там знічы

Нафтакампаніі РФ могуць прыпыніць экспарт нафты на беларускія НПЗ

У траўні расейскія нафтавыя кампаніі могуць прыпыніць пастаўкі нафты на наваполацкі нафтаперапрацочы завод «Нафтан» на фоне санкцыяў ЗША, якія загадваюць спыніць усе стасункі з прадпрыемствам да 3 чэрвеня, паведамілі «Reuters» чатыры крыніцы ў галіне.

Тры крыніцы «Reuters» сказалі, што асноўныя пастаўляльнікі сыравіны на НПЗ, які належыць «Белнафтахіму»: «Роснефть» і «Сургутнефтегаз» – пакуль не плануюць прадаваць нафту на наваполацкі «Нафтан»

150 джыпаў з кулямётамі – на палац Лукашэнкі

Тэлеканал ОНТ выпусціў сюжэт, у якім раскрыў сенсацыйныя падрабязнасці плану «дзяржаўнага перавароту».

Былы кіраўнік ваеннай контрвыведкі, гісторык Станіслаў Князеў выдаў яшчэ больш сенсацыйную версію. Нібыта з боку Літвы рыхтаваўся прарыў 150 джыпаў з буйнакалібернымі кулямётамі, якія калісьці ганяліся за лівійскім дыктатарам Муамарам Кадафі

Урачыстае адкрыццё пандусу

Дэпутат Аляксандр Данчанка ўрачыста адкрыў пандус у Гомлі, гэта паказалі ў навінах абласнога тэлебачання.

У Гомлі, адкрываючы пандус і «вазочную», прадстаўнікі ўладаў паабяцалі заняцца і добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол паліклінікі

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў